Translate

четверг, 8 июня 2017 г.

“Калі ласка, у нашу хату!”

пад такой назвай апублікаваны артыкул вучаніц 8 "А" класа Анікейчык Валянціны і Ганчаровай Кіры ў газеце "Переходный возраст".
Прапануем вам тэкст артыкула.http://www.pvz.by/?p=38459



"Калі ласка, ў нашу хату!"


Так вітаюць гасцей юныя экскурсаводы музея СШ № 5 г. Наваполацка “Хата ў жыцці беларуса”. “Скарбніца” ўяўляе сабой драўляную хатку з сенямі і ганкам. Умоўна памяшканне падзелена на дзве часткі: першая прысвечана сямейнай абраднасці жыхароў Паазер’я канца XIX — першай паловы ХХ стагоддзя, другая — дэманструе фрагменты сялянскага жыцця.
Фонд налічвае 553 экспанаты. Першапачаткова яны былі здабыты падчас этнаграфічных экспедыцый па ваколіцах горада, у вёсках суседніх раёнаў (ГлыбоцкімВерхнядзвінскімУшацкім). Напрыклад, дзеравяннікі, дарожны самавар ручной работы (даследчыкі лічацьшто ён адзіны ўРэспубліцы Беларусь), ступа для зерня, плецены кораб, вясельныя шумёлы, бязмен.
Яшчэ адной крыніцай набыцця прадметаў стала штогадовая акцыя “Захаваем спадчыну”. Падчас яе правядзення вучні і настаўнікі перадалі на захаванне не адзін дзясятак “дзівоцтваў”. Сярод найбольш цікавых  — самаробны пюрнік (пенал), які падаравала намеснік дырэктара школы Ала Аляксееўна Карначова. А вось былы кіраўнік установы Таццяна Сямёнаўна Шыбакова перадала запісы вясельных, радзінных і лірычных песень, сабраных у 1980 гадах дзякуючы жыхарам Наваполацка, што раней жылі ў вёсцы Залюхава. Адметны экспанат прынесла былая вучаніца Марыя Аржанік — скрыпку свайго дзядулі. Даследаванне актывістаў музея дало падставу для распрацоўкі тэматычнай экскурсіі “Аляксей-музыка і прыгоды яго скрыпкі”, з якой Дар’я Ільюхіна ўзяла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе юных экскурсаводаў і атрымала дыплом I ступені (2013 г.).
— Цікава, што навапалачане, ведаючы пра тое, што ў нашай школе ёсць этнаграфічны музей, перадаюць сюды разнастайныя рэчы сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў, — распавядае кіраўнік Ганна Чаславаўна Сугакава. — Так у нас з’явіліся цудоўныя драўляныя рамкі з моранага дубу (у іх зараз змешчаны арыгіналы і копіі фотаздымкаў), куфар, дываны, вышыванкі. Незвычайнай знаходкай стаў вясельны ручнік. Дарэчы, у фондах захоўваецца цэлая калекцыя аўтэнтычных палоцен, а таксама шмат іншых цікавых прадметаў побыту сялян Паазер’я, якія сведчаць аб нялёгкай долі беларускага народа.
У музеі таксама праводзяцца ўрокі, беларускія абрадныя святы, конкурсы юных экскурсаводаў і знаўцаў народных традыцый. Актывісты штогод паспяхова ўдзельнічаюць у вучнёўскіх канферэнцыях. Сярод ганаровых гасцей — дэлегацыі з Арабскіх Эміратаў, Японіі, Францыі, Германіі і іншых краін.

ЮК. Валянціна Анікейчык, ЮК. Кіра Ганчарова.



четверг, 18 мая 2017 г.

Міжнародны дзень музеяў - 2017

Гісторыя начных музейных гулянняў, прымеркаваных да Міжнароднага дня музеяў, у Еўропе пачалася ў 2001 годзе ў Парыжы і заваявала папулярнасць ва ўсіх галоўных еўрапейскіх сталіцах. У далейшым для акцыі сталі вызначаць агульныя тэмы. Музеі Еўропы арганізоўвалі выставы і кірмашы, тэатралізаваныя паказы, перформансы, маскарады і канцэрты.
У 2005 годзе французы вылучылі ідэю аб штогадовым правядзенні Міжнароднай музейна-выставачнай, культурна-адукацыйнай акцыі "Ноч музеяў" і ў тым жа годзе гэтая ідэя была зацверджана Саветам Еўропы. У 2009 годзе ў акцыі ўдзельнічалі ўжо 2300 музеяў Еўропы. У 2011 годзе патронам Еўрапейскай ночы музеяў стаў Міжнародны савет музеяў (ІСОМ).

Асноўная мэта гэтага мерапрыемства – паказаць грамадству, што музеі гатовыя заняць актыўную пазіцыю ў свеце, які змяняецца, прадэманстраваць культурныя магчымасці ўстаноў. Таксама адна з мэтаў гэтай акцыі –прыцягненне ў музей моладзі. З дапамогай дадзенага мерапрыемства маладыя наведвальнікі могуць акунуцца ў атмасферу рамантыкі, загадак і таямніц, якія можа дапамагчы разгадаць музей.

У Беларусі «Ноч музеяў» стартавала ў 2005 годзе 16 мая па ініцыятыве Міністэрства культуры і камунікацыі Францыі, калі ўдзел у акцыі прынялі Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь) і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. З тых часоў пастаянна мяняецца тэматыка мерапрыемстваў, якія праводзяцца, да свята далучаецца ўсё большая колькасць музеяў не толькі сталіцы, але і абласных, раенных цэнтраў. У 2009 годзе ў Віцебску (Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва, 2010 г. Віцебскі абласны краязнаўчы музей). У 2010 годзе ўдзел у акцыі прымаюць музеі Брэста (Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»), у 2009 годзе Гомеля (Гомельскі палацава-паркавы ансамбль), 2008 Гродна (Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей), 2009 Магілева (Магілеўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава), 2009 Полацка (Нацыянальны гісторыка культурны музей запаведнік). У мерапрыемствах, прысвечаных «Ночы музеяў» у 2016 годзе прынялі ўдзел ужо больш за 100 музеяў краіны.
У 2017 годзе ў акцыі “Ноч музеяў” прымуць удзел больш за 90 музеяў сістэмы Міністэрства культуры, у тым ліку 8 дзяржаўных музеяў рэспубліканскага падпарадкавання.
Актывістам этнаграфічнага музея «Хата ў жыцці беларуса” пашанцавала прыняць непасрэдны ўдзел у падобнай акцыі, што праходзіла  18 мая 2017 г. у Музеі гісторыі і культуры г.Наваполацка. Традыцыйна нашы вучні былі не толькі ўдзельнікамі свята, але і “прафесійнымі” памочнікамі навуковых супрацоўнікаў  гарадского музея.  Юныя экскурсаводы  даведаліся шмат цікавага і займальнага пра таямніцы музейнага жыцця, з задавальненнем выканалі шэраг заданняў і наведалі новую выставу ў экспазіцыі музея “Вялікі перапынак”.
Цікава, што наш этнаграфічны музей "Хата ў жыцці беларуса" ў святочны дзень таксама наведалі цікавыя госці - чацверкласнікі з сярэдняй школы №12. 












понедельник, 1 мая 2017 г.

                                              Госці ў музеі

28 красавіка музей наведала дэлегацыя настаўнікаў з Латвіі. Пад час экскурсіі госці змаглі пазнаёміцца з традыцыйнай беларускай культурай, знайсці адрозненні і падабенства паміж балцкай і славянскай культурамі. Настаўнікі з задавальненнем папрацавалі з разнастайным пячным інвентаром беларускай сялянкі, "збілі" ў маслабойцы масла і нават "спяклі" духмяны, смачны каравай. Напрыканцы экскурсіі кожны госць музея атрымаў адмысловы сувенір на успамін аб сяброўскай сустрэчы ў нашым этнаграфічным музеі.
 

воскресенье, 23 апреля 2017 г.

"Велікодныя забавы"

22 красавіка ў музеі адбылося цікавае мерапрыемства пад назвай "Велікодныя забавы". у ім прынялі ўдзел вучні 6 "А" класа, якія не толькі прадэманстравалі глыбокія веды беларускіх народных святаў і абрадаў, але і змаглі "акунуцца" у атмасферу святочных велікодных дзён. У гэтым ім дапамаглі музейныя экспанаты, цікавыя народныя гульні і забавы і, безумоўна, смачныя велікодныя пачастункі!


вторник, 11 апреля 2017 г.

Канікулы ў музеі

Шматлюдна было ў школьным музеі “Хата ў жыцці беларуса” на вясновых канікулах.
 Вучні СШ№3 і СШ№12 спазналі “таямніцы беларускай хаты” пад час аднаіменнай тэматычнай экскурсіі. Наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй сялянскага жытла, з інтэр’ерам беларускай хаты канца 19 – пачатку 20 стагоддзя, вызначылі асноўныя адметнасці беларускай хаты ад жытла іншых народаў. 
Вучні гімназіі №2 даведаліся гісторыю і традыцыіі абрадавага выкарыстання беларускай традыцыйнай лялькі. Гімназісты не толькі атрымалі новыя веды па традцыйнай беларускай культуры, але і паспяхова выканалі разнастайныя заданні: “дапамаглі” экскурсаводу музея правільна размеркаваць анатацыі для калекцыі каляндарна-абрадавых лялек, вызначылі асаблівасці выканання і выкарыстання лялек у сямейнай абраднасці. 
Вучні СШ№1 і СШ№7 сталі удзельнікамі музейна-педагагічнага занятка “Як хлеб на стол прыйшоў”. Маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення хлеба на стале беларускага селяніна, паспрабавалі “жаць” і “малаціць” зерне з дапамогай сярпа і цапа, змалолі жыта ў муку на старажытных каменных жорнах і “спяклі” у печы сапраўдны духмяны каравай. 





воскресенье, 5 марта 2017 г.

"АДВЕЧНЫ СПАДАРОЖНІК БЕЛАРУСАЎ"

Пад такой назвай адбылася гутарка з вучнямі 2 "А" класа. Пад час сустрэчы навучэнцы даведаліся пра розныя віды ручнікоў у залежнасці ад іх прызначэння, пра самыя старажытныя узоры на ручніках і іх сімвалічнае значэнне. Напэўна, самай запамінальнай стала гісторыя вясельнага ручніка, якому ўжо больш 100 год. Гэты ручнік здзівіў вучняў не толькі сваімі памерамі (яго даўжыня каля пяці метраў), але і гісторыяй свайго выратавання пад час Вялікай Айчыннай вайны. Неабходна адзначыць, што пад час гутаркі былі выкарыстаны ручнікі з калекцыі музея "Хата ў жыцці беларуса".


суббота, 28 января 2017 г.

ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ” -


гульнёвая праграма пад такой назвай прайшла у апошнюю суботу студзеня ў музеі “Хата ў жыцці беларуса”. У ёй прынялі ўдзел вучні 2 – 4 класаў нашай школы. На працягу гадзіны дзеці не толькі знаёміліся з экспазіцыяй музея, але і прымалі ўдзел ў самых разнастайных гульнях і конкурсах. Маленькія наведвальнікі ўзгадалі беларускія народныя прыказкі і прыкметы, разгадалі загадкі і рэбусы пра зіму, склалі “зімовыя” пазлы і яшчэ шмат іншага. Усе удзельнікі гульнёвай прагарамы атрымалі запас новых ведаў, добры настрой і станоўчыя эмоцыі, а самыя актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.